воскресенье, 25 мая 2014 г.

"Навошта патрэбныя людзі?" І ці патрэбны яны ўвогуле?

Так. Безумоўна. І мы ім, і яны нам.
Ёсць такі фільм, не памятаю дакладна, як называецца, але ж там адзін хлопчык прыдумаў, як уратаваць свет: кожны чалавек павінен быў зрабіць тры вельмі прыемных і добрых учынка, а той, каго гэта дакранулася, у сваю чаргу таксама павінен быў зрабіць тое ж самае. Хлопчык шчыра лічыў, што гэта можа зрабіць свет крыху лепей. Што думаем пра гэта мы?
Добра бачна гэта на прыкладзе касцёла. Часта можна заўважыць людзей, якія сядзяць ціхенька ззаду, здзіўлена, сумна і крыху з-пад ілба глядзяць на тое. што адбываецца. Мабыць, гэты чалавек тут проста зусім новы і яму хочацца проста прыгледзецца, а можа яму трэба пагаварыць? Проста пагаварыць з чалавекам, заўважыць усмешку, адчуць, што на яго глядзяць.
Адчуць, што на яго глядзяць! Адчуваеце, як гэта дзіўна гучыць? А гэта так. Як шмат людзей могуць стаць крыху шчаслівейшымі, калі на іх проста хто-небудзь паглядзіць і ўсміхнецца!
Вы можаце сказаць, што ў дадзеным прыкладзе чалавек прыходзіць да Бога і г.д. Але ж не ўсе, хто прыходзіць у касцёл адчуваюць Бога і не ўсе могуць яго адчуць. З-за чаго? Можа якраз з-за таго, што не ўяўляюць любові ўвогуле, бо ніколі не адчувалі яе на сабе грунтоўна так, па-сапраўднаму. Вы думаеце такіх людзей няма? Ёсць. І вы ніколі па ім гэтага не ўбачыце, калі не будзеце назіраць і аналізаваць.
Аналізаваць! Чаму людзі не любяць аналізаваць адзін аднаго? У гэтым жа адказ на шматлікія пытанні! Чаму ён так да мяне ставіццца? Пагляжу я, яяк ён сябе паводзіць. Ага, тут нешта сумны сядзіць, а тут адразу ж усміхаецца неяк "пластмасава", можа нешта ў яго не так? Можа і не трэба часам крыўдзіцца на яго, бо яму зараз зусім блага і ён проста не можа быць са мной ветлівым?
Ніхто не просіць аддавацца цалкам, ніхто не просіць быць лепшым сябрам, але ж як важна спытаць проста "як тваё імя?" ці проста ўсміхнуцца.
Як сказаў нехта з музыкаў, самая страшная хвароба нашага часу - адчуванне, што ты "лішні". І гэта вельмі распаўсюджана, нават больш, чым мы думаем. І ведаеце, як проста можна ўратаваць такога чалавека? Проста спытацца, як яго завуць. Павіншаваць яго з днём нараджння. Не напісаць нешта традыцыйнае, а павіншаваць менавіта яго.
Мяне вельмі ўразілі словы адной дзяўчыны, калі мы з ёй развітваліся. Яна сказала: "Я буду маліцца за цябе". Там было шмат людзей, яна ўсім казала нешта добрае, таму што ад'язджала, але ж яна паабяцала, што будзе маліцца за мяне. І потым пыталася, як мае духовыя справы. Але э гэта не важна, нават калі вы не верыце ў Бога вы ведаеце, што чалавек вас не забудзе!
Увага. Вось што нам усім трэба. Простая такая. Хаця б імя запомніць. Хаця б усміхнуцца. Хаця б пазваніць на дзень нараджэння.
І яшчэ ніколі не верце выразу "усім не дапаможаш". Бо як толькі мы спісваем яго на праўды і крэда, мы здымаем з сябе адказнасць. Канешне не дапаможаш, але ж можна дапамагчы ўсім тым, каму можаш. Ідзеш па вуліцы, п'яны чалавек пад даждом ляжыць. А табе холадна і мокра, і што ты думаеш? "Усім не дапаможаш", ці яшчэ горш "Калі не я, то нехта іншы". Не. Менавіта ты і менавіта зараз.
Сустрэла ў касцёле чалавека, які знаходзіцца тут цяпер толькі таму, што да яго калісьці падыйшоў ксёндз, проста спытаўся на імя, хто і адкуль, а потым проста сказаў: "Прыходзь да нас часцей. Заўтра ўрачыстаць будзе, прыгожа!" І чалавек прыйшоў. І да гэтага часу тут.  Мае сяброў, пачаў змяняцца, стаў больш шчаслівым, хоць тады, першы раз прйшоў амаль на апошніх высілках. І здаецца, гэты чалавек не адзін такі.
Мы можам проста ўсміхнуцца. Мы можам проста праявіць увагу адзін да аднаго. Мы можам проста дазволіць камусьці паплакаць у нас на плячы, таму што прыйдзе час, калі плячо спатрэбіцца нам. І нават калі дрэнна самому, то ніколі не адмаўляй у дапамозе. Бо потым яна прыйдзе да цябе.
Сапраўды, калі ласка, будзьце ласкавымі і ўважлівымі, наколькі здолееце. І ўсё вернецца. Хаця б па прынцыпе "ты мне-я табе".

суббота, 24 мая 2014 г.

У чым крыецца шчасце? Падарожжа па фотаальбомах.

Шчасце і радасць хаваюцца за гэтым вобразам. Чаму? Ды нават не буду адказаваць, так, кораценька.
Па-першае, дзеўкі, яны ж бабёнкі, жанчонкі і г.д.
Па-другое, іх усмешкі, шчаслівыя твары.
Па-трэцяе, майкі! Цудоўныя чырвоныя майкі з неверагодна файным марыянскім сымбалем. Хоць і не паехалі ў Польшчу, "праглядзелі" магчымасць, як дурныя, але ж артымалі суцяшальны падарунак ад а. Канстанціна :)
Па-чацвёртае, ну сама сітуацыя...