среда, 18 июня 2014 г.

Адукацыя не робіць чалавека чалавекам.

Незвычайны досвед. Думка, з якой можна паспрачацца. Але ж вынік, які я вывела для сябе з апошніх некалькіх месяцаў.
Не важна, колькі чалавек ведае і якая ў яго адукацыя. Не важна, чытаў ён Дзюма ці ўвогуле першы раз пра яго чуе. Зусім не мае значэння, які ў яго пункт гледжання адносна тэорыі струн. Тым больш, не мае ніякага значэння ўзровень інтэлектуальнасці музыкі, якую ён любіць. Важна, ці шчыра ён усміхаецца табе, ці здольны ён успомніць пра твой дзень нараджэння, ці можа ён заплакаць ад несправядлівасці.
Гучыць банальна і я ніколі б так не напісала, калі б да гэтых радкоў не магла б дадаць чагосьці яшчэ.
Апошнія два гады я толькі і чую пра тое, як важна паступіць. Увага, нават не мець вышэйшую адукацыю, а менавіта паступіць у ВНУ. Асаблівае значэнне звычайна надаецца прэстыжу універсітэта. Напрыклад, трэба ісці толькі ў БДУ, таму што гэта дзяржаўны. Трэба пастуаць толькі ў Мінск, бо іншыя не маюць ніякага значэнне. Калі ВНУ – то толькі БДУ, БНТУ, БДУІР. Калі паступаць пасля 9 класа – толькі ліцэй пры БДУ, ды, на крайні выпадак, абласны. І ва ўсё гэта верылася. Хаця, былі намеры збегчы ад сістэмы і ўцячы ў Вільню, ды не пра гэта зараз.
Калі ў пачатку года ў школе адбывалася спрэчка (калі не сказаць скандал), наконт таго, што я зусім не рыхтуюся да паступлення, не хажу да рэпетытараў, не прасіжваю вольны час за тэстамі, мой паважаны апанент наканец выдаў галоўны аргумент: “Ты проста ўяві сабе, якая будзе рэакцыя твайго асяроддзя на тое, што ты пойдзеш у які-небудь пед, ці ўвогуле нікуды не паступіш!” І я задумалася. Па праўдзе кажучы, гаворка ішла не пра маё штодзённая асяроддзе, як напрыклад сябры ці бацькі, але пра шдк-алішнікаў (і тут я кажу ўвогуле пра тусоўку, а не пра асобных людзей, большасць якіх я вельмі люблю і паважаю). Тут ёсць некалі аспектаў. Ну, па-першае, якім чынам гэтых людзей будзе турбаваць мой лёс? Па-другое, а ці з’яўляецца добрая рэакцыя асяроддзя гарантам правільнага выбару? Вядома, акрамя абурэння ў тую хвіліну я не адучла больш нічога.
І тут жыццё мяне заносіць у зусім другую кампанію. Я сустракаю шмат новых людзей, паступова знаёмлюся з імі і разумаю, што ніколі іх не ўспрымала. Нават не ведала, што людзі могуць быць такімі. Памятаю, што тады, а гэта былі апошнія дні 2013 года, села ціхенька на прыступкі рэкалекцыйнага дома і ўспомніла свае словы з прошлага лета: “мы не будзем баяцца паступаць у ВНУ, бо прайшоўшы школу ШДК мы дакладна ведаем, якімі могуць быць людзі”. Сядзела на прыступках і разумела, што не ведалі і не ведаем да гэтага часу. Якія ж людзі цудоўна розныя! Як жа моладзь з касцёлу адрозніваецца ад тых нашых знаёмых з БЛІКа!
Сярод іх ёсць тыя, хто слухае Каржа, ёсць тыя, хто слухае рэп, а ёсць тыя, хто ўвогуле любіць больш за ўсё на свеце хрысціянскія гурты (а сярод такіх можна сутрэць і рэггі, і добры такі рок)! І на вялікае маё дзіва, амаль няма тых, хто ганарыцца тым, што слухае музыку для абраных, хто ганарыцца сваёй належнасцю да класу “я дзяўчына, якая слухае олдскул”. Не, скажам нават інакш, за два Оазіса я ўвогуле амаль што не чула пра тое, хто што слухае і чаму гэта так. Усе розныя, усе любяць нешта сваё, але ніхто гэтым не ганарыцца, ніхто за гэта не змагаецца. Можа, я проста кудысьці не туды глядзла, але як дзіўна мне гэта было!   
Іншая српава, людзі адносяцца да цябе добра нягледзячы на тое, якое месца ты заняў на несцерцы, ці на якой алімпіядзе ты ўдзельнічаў у гэтым годзе. Больш таго, калі ты новы – то ты адчуваеш гэта першыя 20 хвілін, увесь жа астатні час – ты такі ж самы свой. Але ж вернемся да адукацыі.
Дзіўная справа, але ж былі сярод нас людзі, якія вычацца ш пед-універсітэце і яны зусім не такія дурныя і нецікавыя, як мы прывыклі пра іх чуць! Гэта не тыя адчайныя дзяўчыны, якія не дабралі балаў і пайшлі туды, дзе ўзялі. Гэта паўнапраўныя асобы, гледзячы на каторых радуешся, што ў дзяцей будуць такія настаўнікі! Былі людзі, якія ўвогуле вырашылі не давучвацца да канца, і ты таксама думаеш толькі пра тое, што чалавек маладец, зразумеў што яму трэба і пачаў гэта рабіць. Але ж ёсць і зусім асобны выпадак. Дыялог.
-Дарагая мая, а куды ж ты намерваешся паступаць.
-А я ўжо ў коледжы вучуся.
- І кім будзеш?
- Прадавец-кандзіцер.
- А далей будзеш?
-А нашто?
-Ну як, вышэйшая адукацыя, такія магчымасці.
- А нашто мне? Я так ведаю што буду шчаслівая. Будзе сям’я, дзеці, будзе ўсё добра.
І вы ведаеце, ні на кроплю мая павага да гэтай персоны не зменьшылася. Я не стала меньш яе любіць ці цаніць. А наадварот. Так, чалавек не будзе мець адукацыі, не будзе ведаць нешта з гісторыі, не будзе ўмець падлічваць УВП Беларусі, але ж ён будзе шчаслівы. Сам па сабе. З сям’ёй, мужам і дзеткамі. І чалавек гэты сапраўды здолее добра жыць, бо ведае, чаго хоча. А ці ведаем мы, псеўда-інтэлектуалы, што для нас шчасце? У чым крыецца наш поспех? А калі так, то чау сярод нас так шмат зануд, “рыдацеляў”, ды тых, хто жаліцца на штодзённы сум, блекласць і марнасць жыцця?
Чаму нам усё не тое? Сістэма адукацыя не падабаецца. Музыка беларуская не падабаецца. Сярод адныя дэбілы. На вуліцах толькі гапата і пьянь. Ніхто не чытае, ніхто не  слухае класіку і не ходзіць на балет! Свет каціцца не дно. Але ж не, не свет. Мы кацімся на дно. Мы, тыя, хто хоча лепшага і большага, не разумеючы, што шчасце можа быць і ў простай усмешцы. Шчырай! Шчасце можа быць у тым, каб абняць чалавека. Не так, як прывыклі – калі даўно не бачыліся, ці проста так сустрэліся на гульні. Абняць, калі так хочацца. Бо любіш. Любіш нават таго, хто не ведае, хто такі Хокінг, уяўляеце сабе?
Не кажу зараз пра тое, што ўсё добра. Не, сапраўды вакол нас шмат праблем, шмат несправядлівасцей і цяжкасцей. Але мы павінны імкнуцца мяняць гэта, а не проста жаліцца. А нясчасны чалавек свет не зменіць, а наадварот разбурыць.
Панакуплялі сабе добрых фотаапаратаў і ўявілі, што цяпер свет толькі наш. Схадзілі на пару канцэртаў у графіці – і рашылі, што цяпер можам аднесці сябе да эліты. Паступілі ў БДУІР і маем права называць усіх шкалатой. Жывем крыху лепш, чым астатнія, і таму маем права называць сірот з суседняга лагера “быдладзецьмі”.
Оля недаўна сказала добрую рэч: “А чаму б не пайсці вучыцца на кандзіцера? Божа мой, як гэта цудоўна – быць проста кандзіцерам і рабіць сабе торты ды цукеркі! Чаму не?!”. Медалістка. ШДКалішніца. Вялікая разумніца. Але ж галоўнае – сапраўдны чалавек. Які мог бы пайсці ў сярэдненькі коледж, каб толькі не марыў працаваць у Google.

Прашу вас, давайце задумаемся не аб марнасці жыцця, а аб тым, наколькі цудоўным і прыемным яно можа быць, калі мы здымем з сябе маску інтэлектуальнасці, а часам і дзейсна псеўдаінтэлектуальнасці.

Комментариев нет:

Отправить комментарий